Мінск 02:36

Чыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ

Крыніца: soyuz.by

2 ліпеня, Позірк. На 15% зніжана квота на навучанне грамадзян Расіі ў беларускіх ВНУ, вынікае са слоў начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргея Пішчова.

У 2025 годзе для расіян выдзелена каля 850 бюджэтных месцаў для паступлення ў беларускія ў ВНУ, паведаміў чыноўнік 2 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Грамадзяне РФ пры гэтым змогуць навучацца і на платнай аснове — да 20% ад плана прыёму па кожнай спецыяльнасці.

Адметна, што міністр адукацыі Андрэй Іванец паведаміў 30 чэрвеня па выніках перамоваў з удзелам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і міністра навукі і вышэйшай адукацыі РФ Валерыя Фалькова, што беларускія ВНУ зноў выдзеляць каля 1 тыс. бюджэтных месцаў для грамадзян Расіі, якія здалі ў 2025 годзе адзіны дзяржаўны экзамен (АДЭ). Магчыма, міністр казаў пра ацэначныя даныя, якія ўключаюць і тых, хто навучаецца платна.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: