Старэнне тэхнікі і персаналу — галоўныя праблемы авіяцыі МНС

17 чэрвеня, Позірк. Старэнне тэхнікі і персаналу — галоўныя праблемы дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы “Авіяцыя“ МНС Беларусі, вынікае з выказванняў яе начальніка Тадэвуша Курсевіча на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня.
Паводле яго слоў, падрыхтоўка добрага пілота займае ад 10 да 15 гадоў і каштуе каля 15 млн долараў — для верталёта Мі-8 і каля 20 млн — для верталёта Мі-26.
Спікер паскардзіўся, што ўстанове даводзіцца сядзець на двух крэслах — “дзяржаўная і грамадзянская авіяцыя“. “Гэта такі вось, на жаль, гібрыд, якім складана кіраваць, фармаваць лётны, інжынерна-тэхнічны склад“, — сказаў Курсевіч.
Паломкі тэхнікі здараліся пры працы на пажарах у гарах Турцыі, “заўсёды здараюцца няспраўнасці, на жаль, тэхніка не новая, ды нават новая тэхніка адмаўляе”, прызнаў спікер.
На авіяцыю МНС, паводле яго слоў, ускладзена вельмі шмат задач, “пачынаючы ад пошуку і выратавання паветраных судоў, якія пралятаюць над тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь (у выпадку іх крушэння. — “Позірк”.), аховы лясоў, мяжы, выканання санітарных рэйсаў, шэраг іншых задач, якія звязаныя з нацыянальнай бяспекай“.
Установа забяспечвае, у прыватнасці, “літарныя палёты катэгорыі “А“ і “Б“ (абазначэнне перавозкі асабліва важных персон, грузаў. — “Позірк”.)“. “Са Службай бяспекі [прэзідэнта] мы працуем, таксама працуем з Камітэтам дзяржбяспекі“, — адзначыў Курсевіч.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДэфіцыт працоўнай сілы будзе тармазіць рост эканомікі Беларусі — ЕАБР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСмерць Вітольда Ашурка ў няволі — забойства, вынікае з расследавання праваабаронцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ траўні намінальны сярэдні заробак вырас на 38,8 рубля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 20 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства