Калі дэмсілы спыняць актыўнасць, чакайце “азербайджанізацыі” Беларусі — Вячорка
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 16 чэрвеня 2025 года ў 10:00

15 чэрвеня, Позірк. Беларускія дэмакратычныя сілы не зрабілі “працу над памылкамі” ў апошнія гады і маюць праблемы з успрыманнем крытыкі. Такое меркаванне выказаў лідар фракцыі “Беларусы” ў Каардынацыйнай радзе Андрэй Ягораў на канферэнцыі Цэнтра новых ідэй “Reshape — 2025” 15 чэрвеня ў Варшаве.
“Мы не вывучылі, што мы страцілі масавую падтрымку грамадства зараз і пераўтрарыліся ў даволі маргінальны апазіцыйны гурток”, — заявіў палітык.
“Арыентуючыся на шырокія ўяўленні беларусаў у 2020 годзе, мы скаціліся ў традыцыйны апазіцыйны актывісцкі наратыў, які існаваў [раней]: “Беларусь у Еўропу, санкцыі, вулічныя пратэсты нас захаваюць, мы напішам яшчэ 28 тысячаў [праектаў] рэформаў — і гэта складзе ўяўленне пра тое, што рабіць у будучыні”, — працягнуў ён.
На думку Ягорава, “грамадству гэта ўсё нецікава”.
“Мы не выўчылі тое, што ў сітуацыі, ў якой мы знаходзімся, мы можам да гэтага часу нанасіць рэжыму шкоду, але гэта цяжка, складана, рутынна. “Стратэгія тысячы парэзаў” можа быць выканана і сёння. Але чамусьці замест гэтага мы займаемся “стратэгіяй тысячы візітаў і дзвюх тысячаў канферэнцый”, — сказаў кіраўнік фракцыі.
Ягораў у гэтым кантэксце назваў Беларусь “прасторай практыкі”: “Што б мы ні зрабілі добрага для дыяспары, легалізацыі, візаў тут (за мяжой. — “Позірк”.), калі гэта на ўплывае [сітуацыю ўнутры краіны] — гэта не ёсць тым, што нам трэба”.
Экс-спікеру КР апаніраваў галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Палітык паскардзіўся на дэфіцыт прапаноў і ідэй з боку крытыкаў дэмсіл: “Толькі шмат гаварыльні пра тое, што ўсё кепска”.
“І тут у нашай сітуацыі два варыянты: альбо рабіць нешта, што <…> вырашае практычныя пытанні (хай яны дробныя: выратаваць кагосьці ад Інтэрпола, дабіцца нейкіх візаў, патрымкі ад шведаў для медыяў — яно дапамагае тым, хто ўпоывае на сітуацыю ўнутры краіны)… Другі варыянт — гэта проста капітуляваць”, — сказаў Вячорка.
Ён задаўся пытаннем, ці дэмакратычны рух “яшчэ мае сілы працягваць барацьбу, укладацца, рызыкаваць”.
“Шчыра кажу: няма ідэяў, што рабіць у наступны год дакладна, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі. Не хапае. Але метадам спробаў, метадам памылак варта гэта рабіць”, — працягнуў спікер.
“Калі мы проста капітулюем зараз і скажам: “Беларусы, усё, мы здаліся, Лукашэнка перамог, палітычны крызіс скончыўся” — чакайце “азербайджанізацыі”* Беларусі: Еўразвяз спыняе падтрымку грамадзянскай супольнасці, медыяў, “business is usual”, палітвязні будуць даседжваць свае гады — і без ніякіх шансаў на перамены. <…> А, можа, скончыцца выдачай “беглых” у Беларусь”, — заявіў дарадца дэмлідара.
*Еўрасаюз супрацоўнічае з аўтарытарнымі ўладамі Азербайджана, няглядзячы на дэфіцыт грамадскіх свабод у краіне і наяўнасць палітзняволеных. Дзейнічае пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж ЕС і Баку. Краіна ўдзельнічае ў ініцыятыве “Ўсходняе партнерства”.

- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў Гродзенскай вобласці ў студзені — траўня палепшыліся паказчыкі росту ВРП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКанцэнтрацыя асноўнай масы каштоўных папер у аднаго трымальніка памяншае ліквіднасць рынку — прадстаўнік Мінфіна пра долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваСтарэнне тэхнікі і персаналу — галоўныя праблемы авіяцыі МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць выдаленай НЦАПД інфармацыі з незаконна здабытымі персанальнымі данымі расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка