У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 20 чалавек

13 чэрвеня, Позірк. У спіс асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, Міністэрства ўнутраных спраў 13 чэрвеня дадало яшчэ 20 чалавек, у тым ліку дзевяць жанчын.
Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.407 пазіцый.
Спіс папоўнілі Арцём Валодзька, Паліна Архіпенка, Данііл Дашкевіч, Андрэй Шчэрбіч, Валерыя Аршаўская, Алена Барсукова, Іван Цыбульскі, Арцём Васільеў, Лізавета Гордзіас, Дар’я Паламарчук, Ганна Папай, Ульяна Мельнік, Сяргей Карпеш, Яўген Кудзін, Анастасія Ахраменка, Аляксей Прасвет, Андрэй Чарнамордзік, Алена Бразінская, Сяргей Салажэнцаў, Ігар Шуканаў.
Усе асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для пераследу апанентаў. Палітвязнем прызнаны Шуканаў, асуджаны на невядомы тэрмін паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.
Адбываюць пакаранне ўнесеныя ў спіс Прасвет (ч. 1 арт. 368 КК), Салажэнцаў (арт. 361²), Цыбульскі (арт. 368), Васільеў (ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 435), Папай (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 342). Тэрміны пакарання невядомыя.
Насупраць іншых дададзеных у спіс асоб стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць пра прызначэнне пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 Крымінальнага кодэксу — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
арт. 361 — заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый) і іншых дзеянняў, скіраваных на здзяйсненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 361² — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 435 — ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць бальнічных арганізацый зменшылася на 35% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка