За пяць месяцаў 2025 года фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты амаль на 940 млн долараў больш, чым набылі

5 чэрвеня, Позірк. У студзені — траўні 2025 года насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 4 млрд 985,4 млн долараў (тут і далей у акругленым да дзясятых значэнні і ў эквіваленце), прадалі — на 5 млрд 401,6 млн (адмоўнае сальда — 416,2 млн).
Наяўнай валюты набыта на 3 млрд 251,2 млн, прададзена — на 4 млрд 190,6 млн (-939,4 млн), безнаяўнай — на 1 млрд 734,2 млн і 1 млрд 211 млн адпаведна (+523,2 млн).
Напрыканцы траўня старшыня Нацбанка Раман Галоўчанка назваў “чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання” адным з двух фактараў, якія паўплывалі на рост міжнародных актываў. “Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку”, — заявіў ён.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 траўня 2025 года склалі 10 млрд 942,3 млн долараў у эквіваленце.
За красавік золатавалютныя рэзервы выраслі на 872,8 млн долараў (+8,7%).

- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі больш за 275 тыс. чалавек занята цяжкай фізічнай і напружанай працай — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені — траўні амаль палова ўсіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, за год павялічылася на 57% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка